У нядзелю пройдуць дажджы, будзе цёпла

У нядзелю пройдуць дажджы, будзе цёпла

У бліжэйшыя суткі, 12 жніўня, у Беларусі  будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень пераважна на поўначы пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі —  з навальніцамі.

Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні, парывісты, удзень месцамі да моцнага —  да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль, удзень —  да 19-25 градусаў цяпла. На паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да +27, паведамляе рэсурс pogoda.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі