У нядзелю ў Беларусі чакаюцца туманы і галалёдзіца

У нядзелю ў Беларусі чакаюцца туманы і галалёдзіца

У бліжэйшыя суткі, 3 красавіка, у Беларусі прагназуецца пераменная хмарнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі па захадзе краіны чакаюцца туманы, па ўсходзе — на асобных участках дарог будзе галалёдзіца.

Вецер будзе паўночна-заходнім з пераходам на паўднёва-заходні, умеркаваны, уначы на паўночным усходзе парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5, а ўдзень будзе 6-12 градусаў цяпла. На паўднёвым захадзе сіноптыкі абяцаюць нават да +15, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі