У нядзелю чакаецца мароз да -12
![У нядзелю чакаецца мароз да -12](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zima_snieh_0.jpg.webp?itok=sSnWBLF2)
У бліжэйшыя суткі, 20 студзеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы ў асобных раёнах прагназуюць невялікі снег, удзень пераважна на поўначы краіны — снег, слабую завіруху. На асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер будзе паўднёва-заходні ўмеркаваны, удзень месцамі ў паўночных раёнах з парывамі да 15-18 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў мароза, пры праясненнях да 10-12 ніжэй за нуль. Удзень будзе ад мінус 1 да мінус 6, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.