У нядзелю будзе цёпла і амаль без дажджоў

У нядзелю будзе цёпла і амаль без дажджоў

У бліжэйшыя суткі, 25 кастрычніка, у Беларусі будзе хмарна з праясненнямі. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман.

Вецер будзе пераменных напрамкаў, слабы.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да +6, а ўдзень чакаецца 6-12 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі