У ноч на чацвер па захадзе Беларусі чакаецца мокры снег

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па захадзе пройдуць невялікія ападкі, у асноўным у выглядзе мокрага снегу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 3-8 метраў за секунду, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.



Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5 градусаў, па ўсходзе будзе да 7 градусаў марозу. Удзень чакаецца +1...+7 градусаў.



Фота — drive2.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі