У ноч на чацвер на поўначы будуць слабыя замаразкі

У ноч на чацвер на поўначы будуць слабыя замаразкі

У бліжэйшыя суткі, 15 верасня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман.

Вецер будзе паўночны, 3-8 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў цяпла, а ў асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей прагназуюцца замаразкі на глебе ад 0 да -2.

Удзень будзе плюс 15-21 градус цяпла, на паўднёвым захадзе — 22-24 вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі