У ноч на 8 траўня расіяне атакавалі "Шахедамі", войскі Украіны збілі ўсе 35

Пажары ў Адэсе / facebook.com/OperationalCommandSouth
Пажары ў Адэсе / facebook.com/OperationalCommandSouth

У ноч на 8 траўня расіяне атакавалі Украіну дронамі "Шахед", перадае hromadske.ua. Як заявілі ў Генштабе УСУ, сілы абароны збілі 35 з 35 дронаў-камікадзэ, прычым больш за 30 з іх — над Кіевам.

Ад падзення абломкаў у Кіеве пашкоджаныя некалькі аўтамабіляў, рэзервуар з дызельным палівам (абышлося без узгарання). Таксама рэшткі дрона зваліліся на жылы дом і пашкодзілі шыбы і фасады. Пяць чалавек атрымалі траўмы.

Па Адэскай вобласці расіяне ўначы нанеслі ракетны ўдар з самалётаў стратэгічнай авіяцыі. Ракетамі тыпу Х-22 быў атакаваны склад аднаго з харчовых прадпрыемстваў і зона адпачынку на чарнаморскім узбярэжжы. Звестак пра пацярпелых няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі