У ноч на 12 кастрычніка ў Беларусі чакаюцца замаразкі да -6

У ноч на 12 кастрычніка ў Беларусі чакаюцца замаразкі да -6

У панядзелак, 12 кастрычніка, у Беларусі будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Удзень месцамі па паўднёвым захадзе магчымы невялікі дождж. Вецер чакаецца ўсходні слабы да ўмеранага.

Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Ноччу на большай частцы тэрыторыі будуць замаразкі да -6 градусаў, месцамі тэмпература апусціцца да 7-9 градусаў марозу.

Удзень паветра прагрэецца да +4...+9 градусаў.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі