Вы тут

У Наваполацку, дзе закрылі мост, пабудавалі пантонную пераправу праз Дзвіну

Падчас пабудовы пантоннай пераправы ў Наваполацку / gorod214.by

У Наваполацку, дзе нядаўна закрылі адзіны мост, пабудавалі пантонную пераправу праз Дзвіну. Як паведамляе gorod214.by, яе даўжыня складае 130 метраў. Ратавальнікі працавалі ў раёне гарадскога пляжу ў 30-градусную спёку. Мост сабралі з 20 пантонаў, кожны з якіх важыць 7 тон.

Мяркуецца, што пераправа будзе прызначана для пешаходаў і аўтамабіляў экстранных службаў. Адкрыюць яе да канца чэрвеня, калі будуць зроблены пад'язныя шляхі.

Пантонная пераправа ў Наваполацку / Гэты і наступныя здымкі — gorod214.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.