Вы тут

У Наваполацку закрываюць мост праз Дзвіну: з-за дэфектаў ён можа абрынуцца

Мост праз Дзвіну / gorod214.by

У Наваполацку з 18 чэрвеня закрываюць мост праз Дзвіну па вуліцы Калініна для руху ўсіх відаў транспарту. Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Сяргей Лейчанка, паведамляе gorod214.by. Апублікаваны дакумент з вынікамі абследавання моста, якое нядаўна праводзілася.

"...Быў выяўлены шэраг дэфектаў, якія зніжаюць грузападымальнасць і даўгавечнасць збудавання, — гаворыцца ў ім. — Стан пралётных пабудоў кваліфікуецца як перадаварыйны і далейшае развіццё дэфектаў можа прывесці да абвальвання...".

Мост у Наваполацку / gorod214.by
gorod214.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.