Вы тут

У Наваполацку Андрэя Галавырына судзілі чацвёрты раз: 60 сутак арышту запар

Андрэй Галавырын / @viasna96

У Наваполацку актывіста Андрэя Галавырына судзілі чацвёрты раз. Як паведамляюць праваабаронцы "Вясны", суддзя Зінаіда Балаболава прызначыла яму чарговыя 15 сутак адміністрацыйнага арышту. На гэты раз за рэпост з "экстрэмісцкага" тг-канала. Агулам Галавырын правядзе за кратамі 60 сутак запар.

Вядома, што падчас адбыцця першага адміністрацыйнага арышту актывіст перанёс гіпертанічны крыз.

У падобную сітуацыю сёлета трапляла старшыня незалежнага прафсаюза "Нафтан" Вольга Брыцікава. Яе судзілі пяць разоў запар. За кратамі яна прабыла 75 сутак. А супрацоўнік "Нафтана" Барыс Жахоўскі правёў за кратамі 45 сутак арышту. Яго судзіла тая ж Балаболава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.