"У нас свой, беларускі лібералізм з адценнем МУС і КДБ" — Гайдукевіч
![Аўтазак каля КДБ / З архіву Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/main_image_watermark_/public/2023-08/11221.jpg.webp?itok=ycI74vuM)
Аўтазак каля КДБ / З архіву Еўрарадыё
Праўладны палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч у тэлеэфіры СТБ апраўдваўся, чаму яго партыя называецца "ліберальна-дэмакратычнай".
"Ніякіх адносінаў да лібералізму заходняга мы не мелі і не маем, — гаварыў Гайдукевіч. — У нас свой, беларускі лібералізм з адценнем МУС і КДБ. Гэта выдатна, такі добры беларускі лібералізм".
Таксама Алег Гайдукевіч сказаў, што ў яго няма сяброў за мяжой. Відаць, гэта мусіць падкрэсліць яго лаяльнасць існуючаму рэжыму.
!["У нас свой, беларускі лібералізм з адценнем МУС і КДБ" — Гайдукевіч](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/IMG_20210826_220807.jpg.webp?itok=ueTxa4fF)
ldpb.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.