У МЗС Беларусі пракаментавалі рэзалюцыю Еўрапарламента: мы расчараваныя

У МЗС Беларусі пракаментавалі рэзалюцыю Еўрапарламента: мы расчараваныя

У МЗС Беларусі пракаментавалі рэзалюцыю Еўрапарламента па сітуацыі ў Беларусі, прынятую 17 верасня. "Мы расчараваныя тым, як Еўрапарламент... не змог знайсці ў сабе палітычнай волі зазірнуць далей за свой нос, пераадолець аднабокасць і не стаць закладнікам ходкіх штампаў", гаворыцца ў тэксце, які з'явіўся на сайце беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Недасканаласць заклікаў да санкцый і згортвання адносін для інтарэсаў людзей з Еўропы і Беларусі зусім відавочная", — лічаць у МЗС. Там перакананыя, што ў Еўрапарламенце не разумеюць працэсы, якія адбывацца ў нашай краіне ("абсалютная адарванасць ад рэалій"). Таксама адзначаецца "агрэсіўны характар" дакумента.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі