У Мінску з'явіліся першыя пацярпелыя ад марозу

Толькі за суткі па дапамогу звярнуліся больш за 25 чалавек — з абмаражэннямі і галалёднымі траўмамі. А прагнозы сіноптыкаў пакуль не саграваюць — маразы пратрымаюцца ўвесь тыдзень, адзначае тэлеканал "Беларусь 1".

Да канца тыдня ў Беларусі будзе да 28 градусаў марозу



Медыкі папярэджваюць, каб не стаць ахвярай марозу — лепш не знаходзіцца доўгі час на вуліцы, апранаць цёплае, але свабоднае адзенне і абутак. А ўласны аўтамабіль, раіць ДАІ, пакуль лепш пакінуць у гаражы — на зімовыя канікулы.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі