Беларусак будуць правяраць на бясплоднасць

Эмбрыён, ілюстрацыйнае фота

Эмбрыён, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Беларусак 18-39 гадоў пачнуць правяраць на бясплоднасць і ацэньваць запас яйцаклетак. Акцыя Мінздароўя прымеркаваная да Года жанчыны.

"Гэта дазволіць выявіць рызыкі бясплоднасці задоўга да клінічных праяваў. Маладым жанчынам будуць таксама адрасаваны розныя акцыі: "Будучая мама", "Здароўе шчытападобнай залозы"; для жанчын больш старэйшага ўзросту — мэтавыя скрынінгі раку малочнай залозы і астэапарозу", — падзяліўся падрабязнасцямі намеснік дырэктара па навуковай працы РНПЦ "Маці і дзіця" Іван Курловіч.

Курловіч нагадаў таксама пра перадабортнае кансультаванне ў паліклініках. З яго слоў, летась размовы пра аборты дапамаглі захаваць 4350 цяжарнасцяў у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.