У Мінску з'явіцца новы парк — яго будуюць з грунту ад пракладкі метро

Будаўніцтва метро

Будаўніцтва метро / minsknews.by

У мінскім мікрараёне Малінаўка сёлета пачнуць добраўпарадкаванне новага парку, піша агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяну Калядку. Ён з'явіцца ў раёне вуліцы Громава.

Пры стварэнні парка плануюць выкарыстоўваць грунт, які ўтвараецца пры будаўніцтве метро. "Калі пачнецца запуск тунэлепраходчага комплексу "Алеся" на Зеленалужскай лініі, грунт вывезуць на пляцоўку ў межах вул. Громава — Ясеніна — Слабадскога праезду — вул. Слабадской", — расказала чыноўніца. Цяперашні яр выраўнуюць, затым пачнецца будаўніцтва. Прадугледжана, што ў парку будуць скейт- і воркаут пляцоўкі, вела- і танцавальная вулічная зоны. "Магчыма, зімой зробім лыжную трасу", — адзначыла Калядка. Праект ужо прайшоў узгадненне, завяршаецца яго экспертыза.

Чыноўніца таксама расказала, што ў парку плануецца стварыць незвычайны рэльеф у выглядзе насыпных узгоркаў. Будучая зона адпачынку будзе называцца "Муравіцкія ўзгоркі". "Калісьці ў гэтым раёне знаходзіўся лес, там працаваў ляснічы Муравіцкі, пра добрыя справы якога складалі легенды", — патлумачыла выбар назвы чыноўніца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі