У Мінску знайшлі кінутую машыну галоўнага рэдактара "Нашай Нівы"

У Мінску знайшлі кінутую машыну галоўнага рэдактара "Нашай Нівы"

У Мінску знайшлі машыну галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Маціновіча. Як піша само выданне, сувязі з Марціновічам няма ўжо 36 гадзін.

Марціновіч знік увечары 10 жніўня, калі ехаў забраць журналістаў з месца вулічных акцыяў. 

Паводле "Нашай Нівы", сёння ў рэдакцыю затэлефанаваў мінчук і расказаў, што ўначы з 10 на 11 жніўня пабачыў белую "Таёту Прыус" з адкрытым акном на праезнай частцы праспекта Пушкіна. Ключ быў у машыне, таму мужчына проста адагнаў машыну ў заезд у суседні двор. Пабачыўшы паведамленні ў інтэрнэце, ён зразумеў, што гэта была машына Ягора Марціновіча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі