У Мінску збярэцца Кантактная група па Украіне

23 чэрвеня ў Мінску пройдзе чарговы раўнд перамоваў Трохбаковай кантактнай групы па Украіне і трох яе рабочых падгруп — па гуманітарных, палітычных і эканамічных пытаннях. Чакаецца, што ў гэтай сустрэчы прыме ўдзел новы спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік. Ён замяніў на гэтай пасадзе Хайдзі Тальявіні, якая пайшла ў адстаўку на пачатку месяца.

Акрамя таго, навіной у працы Трохбаковай групы стане ўдзел у сустрэчы прадстаўнікоў Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, паведамляе ria.ru. Прадстаўнікі камітэта будуць удзельнічаць у пошуку і ідэнтыфікацыі зніклых без вестак, а таксама дапамагаць у кантролі і законнай перадачы дапамогі ад міжнародных гуманітарных місій.

Гэта ўжо трэцяя сустрэча Кантактнай групы ў чэрвені. У першай палове дня пройдуць пасяджэнні падгрупаў, а затым Кантактная група заслухае даклады каардынатараў падгруп. Перамовы вядуцца ў закрытым для прэсе рэжыме. Заявы па выніках перамоваў, як правіла, робяць толькі прадстаўнік АБСЕ і прадстаўнікі так званых Луганскай і Данецкай народных рэспублік.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі