У Мінску заявілі, што ў Расіі агучылі фэйк пра смерць ад каранавіруса ў Беларусі

У Мінску заявілі, што ў Расіі агучылі фэйк пра смерць ад каранавіруса ў Беларусі

Міністэрства аховы здароўя Беларусі выступіла з заявай "Аб распаўсюдзе фэйкавай інфармацыі". Яно адрэагавала на словы, якія прагучалі ў навінах расійскага Першага канала: "Першыя смерці [ад каранавіруса] зафіксаваны ў ЗША, Аўстраліі, Тайландзе, Беларусі".

"Дадзеная інфармацыя ў дачыненні да Беларусі з'яўляецца хлуснёй і не мае нічога агульнага з рэчаіснасцю", — адзначаецца ў заяве. Як вядома, у нашай краіне пад назіраннем лекараў знаходзіцца 271 чалавек, зарэгістраваныя тры выпадкі захворвання. Пра апошніх Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што ўсе трое чалавек "адчуваюць сябе здавальняюча, клінічных сімптомаў захворвання ў іх няма".

Чакаецца, што на з'яўленне фэйкавай інфармацыі адрэагуе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі