Шпіталізавалі 26 чалавек, якія кантактавалі з жанчынай, што вярнулася з Італіі

Шпіталізавалі 26 чалавек, якія кантактавалі з жанчынай, што вярнулася з Італіі

У Віцебску шпіталізавалі 26 чалавек, якія кантактавалі з жанчынай, што ў лютым вярнулася з Італіі і ў якой падазраюць каранавірус, паведамляе TUT.by. Усе яны знаходзяцца ў абласной клінічнай інфекцыйнай бальніцы. Начальнік камітэта аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзяркач кажа, што лекары спрацавалі на апярэджанне. У бальніцу трапілі сваякі жанчыны, яе калегі па працы (работнікі футравага камбіната) і тыя, хто ездзіў з ёй у Італію. Аналізы адпраўлены на даследаванне, ужо пачынаюць прыходзіць адказы і вынікі адмоўныя.

Жанчына, у якой падазраюць каранавірус, знаходзіцца ў асобным боксе.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла 1 сакавіка, што ў Беларусі "пад падазрэннем на каранівірус" знаходзяцца тры чалавекі. Акрамя згаданай жанчыны, гэта іранскі студэнт і бацька яго дзяўчыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі