У Мінску заявілі, што пагрозы Украіне з боку Беларусі няма

У Мінску заявілі, што пагрозы Украіне з боку Беларусі няма

У Мінску заявілі, што пагрозы Украіне з боку Беларусі няма. На гэтую тэму выказаўся прэс-сакратар МЗС РБ Анатоль Глаз. Ён пракаментаваў ria.ru заявы, якія гучаць на Захадзе, пра магчымую атаку расійскіх войск праз Беларусь на Украіну.

Адбываюцца ўкіды "хлусні ў інфармацыйную прастору" для "нагнятання абстаноўкі, унясення напружанасці, у тым ліку туды, дзе яе няма", кажа Глаз. "Гэтым разам справа дайшла да абвінавачванняў Беларусі ў дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне і працягу міфаў пра "напад" на Украіну з поўначы, — працягвае ён. — Гэты фэйк паўтараецца з года ў год. Гэта поўная дурасць".

Прадстаўнік МЗС РБ падкрэсліў, што з тэрыторыі Беларусі "ніколі не будзе зыходзіць пагроза".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі