Вы тут

У Мінску ў "Табакерках" пачалі прадаваць талоны на праезд

"Табакерка" / Еўрарадыё

У Мінску ў кіёсках "Табакерка" пачалі прадаваць талоны на праезд у грамадскім транспарце. А вось кіёскі "Мінсктранса" з вуліц будуць знікаць, іх перанясуць у прыгарад. Пра гэта ў інтэрв'ю "Транспортнику столицы" распавёў дырэктар філіяла "Агенцтва Мінсктранс" Сяргей Ласіцкі. Паводле яго слоў, з чэрвеня штомесяц будуць прыбіраць па 15 павільёнаў. Да канца года ў сталіцы застанецца толькі 25 кропак продажу, 10 з іх — у падземных пераходах станцый метро. Цяпер жа стаіць задача ва ўмовах скарачэння кіёскаў у Мінску захаваць "агульнадаступнасць пакупкі білетнай прадукцыі", кажа Ласіцкі.

Білеты ўжо прадаюць у 25 "Табакерках". Да канца года іх колькасць павялічыцца. Прапрацоўваецца пытанне, каб там можна было папаўняць праязныя.

Магчыма, квіткі пачнуць прадаваць на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.