У Мінску ў чацвер пачнецца суд палітзняволенымі музыкамі з гурта IRDORATH

У Мінску ў чацвер пачнецца суд палітзняволенымі музыкамі з гурта IRDORATH

У Мінску ў чацвер пачнецца суд палітзняволенымі музыкамі з гурта IRDORATH Уладзімірам і Надзеяй Калач. Працэс пачнецца ў 10:30 у судзе Савецкага раёна (суддзя — Аляксандр Якунчыхін).

Мужа і жонку абвінавачваюць у "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Так ацэньваюцца іх музычныя выступы падчас масавых вулічных шэсцяў у Мінску ў жніўні 2020 года. За кратамі музыкі ўжо чатыры месяцы, яны знаходзяцца ў СІЗА № 1 па Валадарскага.

29 кастрычніка да трох гадоў "хіміі" асудзілі музыку Дзмітрыя Шыманскага. Ён пасля гэтага пакінуў Беларусь.

На відэа — брутальнае затрыманне музыкаў у жніўні 2021-га на лецішчы пад Мінскам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі