У Мінску рыхтуюць беларуска-венесуэльскі мюзікл "Памяці Уга Чавеса"

Кіруе беларуска-венесуэльскім музычным праектам Херарда Эстрада — першы сакратар венесуэльскай амбасады і каардынатар Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара ў Мінску.





У тэатры кажуць, што Херарда Эстрада ўвосень мінулага года дырыжыраваў аркестрам на паказе балета "Шчаўкунок". Цяпер ён піша музыку да мюзікла "Памяці Уга Чавеса", а венесуэльскія драматургі складаюць лібрэта. Новая пастаноўка будзе на іспанскай мове — упершыню ў гісторыі тэатра. З беларускага боку будуць рэжысёр, салісты і балет, інфармуюць "Мінск-навіны".





Трупа тэатра спадзяецца паказаць мюзікл ужо гэтым летам і ў Мінску, і ў Каракасе.





Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка называў прэзідэнта Венесуэлы сваім асабістым сябрам. Беларускі кіраўнік наведаў пахаванне Чавеса разам са сваім малодшым сынам Мікалаем і плакаў падчас цырымоніі.





Фота — minsknews.by