У Мінску развіталіся з народным мастаком Гаўрылам Вашчанкам

Развітацца з мастаком прыйшлі сотні людзей. Вакол труны з целам стаялі салдаты ганаровай варты, адзін з якіх трымаў у галаве труны дзяржаўны сцяг Беларусі. Праваслаўны святар адпяваў нябожчыка.



Знакаміты жывапісец, народныя мастак Беларусі Гаўрыла Вашчанка, якому было 85 гадоў, памёр у ноч на 14 лютага ў Мінску.



Ён нарадзіўся 20 чэрвеня 1928 года ў вёсцы Чыкалавічы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. У 1948 годзе скончыў Кіеўскую вучэльню прыкладных мастацтваў, у 1955 годзе — Львоўскі дзяржаўны інстытут дэкаратыўнага і прыкладнога мастацтва. Выкладаў у Кішынёве, а пасля вярнуўся на радзіму і стаў выкладчыкам Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.



Мастак працаваў у галіне станковага і манументальнага жывапісу, у графіцы і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, актыўна прымаў удзел у рознага кшталту выставах, меў персанальныя выставы ў Беларусі і многіх краінах свету, нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі