У Мінску распавялі пра "сталую пагрозу" з боку Расіі з-за АЧС

Сярод новаўвядзенняў — пастаўленая задача цалкам забяспечыць свінагадоўчыя комплексы грануляванымі кармамі. Як растлумачыў галоўны дзяржаўны ветэрынарны інспектар Юрый Піваварчык, грануляцыя забяспечвае адсутнасць віруса АЧС у кармах.



Паводле слоў Піваварчыка, мерапрыемствы, якія праводзяцца дзяржаўнай ветэрынарнай службай і рэспубліканскім штабам па барацьбе з АЧС, цалкам адпавядаюць сусветнаму досведу. "Пры гэтым улічваюцца асаблівасці нашай краіны, а менавіта тое, што ў Беларусі шмат свінагадоўчых комплексаў і вялікая колькасць дзікоў", — цытуе словы інспектара БЕЛТА.

Навукоўцы прапануюць знішчыць у Беларусі ўсіх дзікоў




Акрамя таго, наладжанае цеснае ўзаемадзеянне з расійскай ветэрынарнай службай. Аднак Юрый Піваварчык прызнае, што ліквідаваць АЧС "будзе няпроста", нягледзячы на тое, што "ўсе неабходныя меры прынятыя, і ўсе мерапрыемствы праводзяцца".



"Калі ў Расіі не будзе праводзіцца такая работа, то мы будзем знаходзіцца пад сталай пагрозай", — адзначыў галоўны дзяржаўны ветэрынарны інспектар.

Беларусам выплацілі за забітых свіней больш за 21 млрд рублёў
 

Гусі ці авечкі? Хто заменіць беларусам свіней

 

Тэлеканал СТВ абнародаваў мапу свіной чумы ў Беларусі (відэа)