У Мінску пройдзе развітанне з народным артыстам Беларусі Сяргеем Жураўлём

У панядзелак, 17 жніўня, у Мінску пройдзе развітанне з народным артыстам Беларусі Сяргеем Жураўлём. Ён памёр 14 жніўня, на 62-м годзе жыцця.

Развітанне адбудзецца на сцэне тэатра імя Янкі Купалы, яно пачнецца а 11-й гадзіне. З 12.30 да 13.00 будзе грамадзянская паніхіда, яна пройдзе таксама на сцэне тэатра. А 14-й гадзіне плануецца пахаванне на Усходніх могілках сталіцы.

Сяргей Журавель быў акцёрам Купалаўскага тэатра з 2009-га, праз два гады стаў народным артыстам нашай краіны. Ён вядомы і па шматлікіх ролях у беларускіх і расійскіх фільмах, зняўся больш чым у 60 стужках. Сярод іх ― "Масакра", "Псеўданім "Албанец", "Дзяржаўная мяжа". З 2006 года Журавель быў голасам тэлеканала СТБ.

Фота: kupalauski.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі