У Мінску пабудавалі першую платную велапаркоўку на дваровай тэрыторыі
![Так выглядае велапаркоўка / upgaip.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/V01.jpg.webp?itok=DLzfEunz)
Так выглядае велапаркоўка / upgaip.by
У Мінску пабудавалі першую платную велапаркоўку на дваровай тэрыторыі. У ёй адначасова можа змясціцца 40 ровараў. Як паведамляе minsknews.by, закрытую велапаркоўку абсталявалі па Каменнагорскай вуліцы, 62.
Будаўніцтвам велапарковак займаецца прадпрыемства "Гаражы, аўтастаянкі, паркоўкі". Падкрэсліваецца, што "захаванасць маёмасці забяспечана" — тэхніка застрахаваная, усталяваныя відэакамеры. За месяц раварыст плаціць 12 рублёў.
Дагэтуль велапаркоўкі ў сталіцы будавалі на аўтастаянках, якія знаходзяцца пад аховай. На сённяшні дзень абсталявана 54 велапаркоўкі, дзе можа захоўвацца 1643 ровары (занята крыху больш за тысячу месцаў).
![У Мінску пабудавалі першую платную велапаркоўку на дваровай тэрыторыі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/V02.jpg.webp?itok=7SfsREmc)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.