У Мінску на шэсці супраць інтэграцыі з Расіяй затрымалі правакатара (відэа)

У Мінску на шэсці супраць інтэграцыі з Расіяй затрымалі правакатара (відэа)

Падчас антыінтэграцыйнага шэсця па Мінску быў затрыманы правакатар, які выкрыкваў прарасійскія лозунгі "Расія", "Рускія наперад", "Вы развалілі Расію". Актывіст Эдуард Пальчыс выклаў відэа, дзе бачна, як адбывалася затрыманне. Правакатара скруцілі мітынгоўцы і перадалі праваахоўнікам, якія дзяжурылі на акцыі. Хлопца пасадзілі ў сіні бус.

"Люблю рэчы, якія часам ірвуць звыклыя шаблоны", — напісаў Пальчыс. —

"1. На свае вочы бачыў, як сёння ўдзельнікі мітынгу разам з цывільным запіхвалі ў сіні бусік былога сакратара БРСМ.

Былы сакратар, у абсалютна неадэкватным стане ап'янення, крычаў "Русские вперёд", "Россия!" і "Вы развалили Россию!"

2. Таксама заўважыў сціплага хлопца з традыцыйным рускім імперскім шалікам і лозунгам "Слава России" (абсалютна цвярозы). Юнак прыехаў з Татарстана, яго продкаў рэпрэсавалі бальшавікі, таму ён і ходзіць з такім шалікам. Выступае супраць інтэграцыі, Пуціна асуджае, Беларусь яму падабаецца.

Калі б палітыка была як кіно, то сёння я паглядзеў нейкі камедыйны арт-хаўс".

"Наша Ніва" ідэнтыфікавала правакатара. Гэта Ягор Красата — выпускнік гістфаку БДУ, сакратар БРСМ, удзельнік злётаў "рускамоўнай моладзі краін СНД і Балтыі". Паводле відавочцаў, хлопец меў шкляны позірк: магчыма быў нецвярозым альбо знаходзіўся пад уплывам забароненых рэчываў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі