У Мінску на 1000 мужчын прыпадае 1197 жанчын

У Мінску на 1000 мужчын прыпадае 1197 жанчын

У Мінску на 1000 мужчын прыпадае 1197 жанчын. Пра гэта інфармуе камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. Адзначаецца, што больш за палову мінчанак (56%) знаходзяцца ў працаздольным узросце (ад 16 да 54 гадоў), траціна (29,5%) старэйшая за 55 гадоў. Сярод працоўных сталіцы жанчыны складаюць 56,7%, прычым кожная другая з іх мае вышэйшую адукацыю.

Паводле статыстычных дадзеных, жыхаркі сталіцы сталі пазней ствараць сем’і. Летась сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб склаў 26,7 года, у паўторны шлюб — 38,2 года, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі