Вы тут

У Мінску могуць забараніць праезд фур па МКАД

Уладзімір Кухараў / @minskiygorispolkom

У Мінску могуць забараніць праезд фур па МКАД. Пра гэта на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме заявіў яго старшыня Уладзімір Кухараў.

"Другую кальцавую пабудавалі для таго, каб велікагрузны транспарт мог па ёй аб'язджаць горад, — гаварыў Кухараў. — Паміж гэтай магістраллю і МКАД створаны шматлікія лагістычныя цэнтры, дзякуючы якім зніжаецца патрэба заезду фур у горад".

Старшыня Мінгарвыканкама лічыць, што сваю прадукцыю прадпрыемствы сталіцы могуць дастаўляць туды ўначы, і ў той жа час "прывозіць сыравіну на заводы, на транспарце іншага класа".

МКАД / sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.