Вы тут

У Мінску міліцыя будзе правяраць выкананне масачнага рэжыму

У мінскім метро па-ранейшаму ахоўныя маскі не ва ўсіх пасажыраў / Радыё Свабода

У Мінску міліцыя будзе правяраць выкананне масачнага рэжыму, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама. Ён абавязковы для выканання ў грамадскіх месцах, дзейнічае па ўсёй краіне з 9 кастрычніка.

Сталічныя ўлады нагадваюць грамадзянам, што ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства аховы здароўя (№ 105 ад 6 кастрычніка 2021-га) у грамадскіх месцах трэба не толькі выкарыстоўваць ахоўныя маскі ці рэспіратары, але і вытрымліваць бяспечную дыстанцыю — 1-1,5 метра (пра дыстанцыю ў грамадскім транспарце гаворкі няма). Чыноўнікі папярэджваюць пра маніторынг выканання масачнага рэжыму з удзелам міліцыянераў. Спачатку будуць людзей "проста пераконваць", а пасля "магчымая адказнасць".

Акрамя міліцыі, кантраляваць выкананне абавязковага масачнага рэжыму будзе санітарна-эпідэміялагічная служба і Мінтранс. Дарэчы, у сталіцы ўжо штрафавалі за маскі на руках ці спушчаныя ніжэй носа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.