Вы тут

У Мінску штрафавалі за маскі на руках ці спушчаныя ніжэй носа

У часы каранавіруса / З архіву БЕЛТА

За невыкананне санітарных правіл у Мінску пакаралі дзесяць кіраўнікоў прыватных транспартных кампаній, паведамляе minsknews.by. Агулам штрафы склалі амаль 8 тысяч рублёў. Праверку ў верасні наладзілі спецыялісты Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, а таксама дзяржпрадпрыемства "Сталічны транспарт і сувязь". Пад яе трапілі 87 маршрутак 13 прыватных транспартных кампаній, якія займаюцца перавозкамі пасажыраў.

У 21 маршрутцы выявілі парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму. Якія менавіта? Кіроўцы і пасажыры ці не выкарыстоўвалі ахоўныя маскі, ці няправільна іх выкарыстоўвалі: спускалі ніжэй носа, насілі на падбародку ці нават на руках.

Можна меркаваць, што ў кастрычніку падобныя праверкі будуць праводзіць часцей. Як вядома, з 9 кастрычніка ў Беларусі ўводзіцца абавязковы масачны рэжым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.