У Мінску ля Мінабароны стаяла аўто з надпісам "Войска — гэта г**но!"

У Мінску ля Мінабароны стаяла аўто з надпісам "Войска — гэта г**но!"

З раніцы 16 кастрычніка ў Мінску ля будынку Міністэрства абароны (па вуліцы Камуністычнай) стаяў аўтамабіль з надпісам "Войска, дзе вешаюць нашых дзяцей, — гэта не войска, гэта г**но!". Пад заднім шклом машыны ляжаў плакат, на якім згадваліся Аляксандр Коржыч і Арцём Басцюк — салдаты, знойдзеныя павешанымі ў часцях пад Барысавам. Аўтар плаката задае пытанне: “Чый сын наступны?”.

Фота правакацыйнага аўтамабіля змясціў на сваёй старонцы ў Facebook блогер Антон Матолька. Ён адзначыў, што не з’яўляецца аўтарам здымка: 

Прыкладна а 15-й аўтамабіль быў прыбраны.

Аляксандр Коржыч і Арцём Басцюк — салдаты тэрміновай службы, якіх знайнлі павешанымі 3 кастрычніка і 31 сакавіка адпаведна. Абодва хлопцы скардзіліся на дзедаўшчыну. Гібель першага і спыненне расследавання па справе другога выклікала вялікі розгалас у грамадстве.

У сацсетках пачаўся флэшмоб з хэштэгам #мяненезламалі, у межах якога былыя вайскоўцы распавядаюць пра дзедаўшчыну, праз якую ім давялося прайсці. Таксама стала вядома пра шматлікія іншыя выпадкі смерці салдатаў у войску, якія раней "ціха спісваліся" на суіцыд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі