У Мінску каля стадыёна "Дынама" плануюць пабудаваць транспартны тунэль

У Мінску каля стадыёна "Дынама" плануюць пабудаваць транспартны тунэль

У Мінску каля стадыёна "Дынама" плануюць пабудаваць транспартны тунэль. Ён злучыць Ульянаўскую вуліцу з вуліцай Жукоўскага, а таксама з першым транспартным колам, інфармуе адміністрацыя Ленінскага раёна.

Пабудова тунэля прадугледжана горадабудаўнічым праектам дэталёвага планавання ў згаданым раёне сталіцы. Забудову ўздоўж вуліц Свярдлова і Беларускай чакае рэканструкцыя з добраўпарадкаваннем дваровых тэрыторый. Некаторыя будынкі знясуць. Тэрыторыя Ляхоўскага сквера будзе павялічана. Каля ракі можа з'явіцца спартыўны комплекс з басейнам. Прапануецца арганізаваць веладарожкі ўздоўж вуліц Свярдлова, Ульянаўскай і Беларускай.

Грамадскае абмеркаванне праекта пачнецца 2 снежня, а на 4 снежня запланавана яго прэзентацыя, яна пройдзе ў адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска.

У Мінску каля стадыёна "Дынама" плануюць пабудаваць транспартны тунэль
lenadmin.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі