У Мінску адміністратара дваровага чата адправілі "на суткі"

Аляксандр Захожы / Фота з сацсетак
Аляксандр Захожы / Фота з сацсетак

Жыхара Мінска Аляксандра Захожага, якога ў праўладных тэлеграм-каналах прадставілі як адміністратара дваровага чата, асудзілі на 12 сутак. Па якім артыкуле КоАП яго асудзілі, праваабаронцы не ведаюць.

Пры гэтым яны адзначаюць, што дваровы чат "9-ы кіламетр" не значыцца ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў або фарміраванняў. На гэты момант ён недаступны — праваабаронцы мяркуюць, што чат выдалены.  

Аляксандру Захожаму 29 гадоў. Ён працуе ў "Мінскінжпраекце".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі