У Мінску перанесеная прэм'ера оперы "Саламея"

У Мінску перанесеная прэм'ера оперы "Саламея"

У Мінску перанесеная прэм'ера оперы "Саламея". Прычынай, магчыма, стаў ліст групы праваслаўных вернікаў у Адміністрацыю прэзідэнта і ў Генпракуратуру. Яны назвалі оперу "антыхрысціянскай правакацыяй".

Прэм'ера "Саламеі" Рыхарда Штраўса ў Вялікім тэатры Беларусі была запланаваная на 9 і 10 верасня. Яна мусіла адкрыць 86-ы сезон. БЕЛТА інфармуе, што прэм'еру перанеслі на 18 і 19 кастрычніка. Набытыя квіткі будуць сапраўдныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі