Вы тут

У Мінску адкрылі мемарыяльную дошку Рыгору Барадуліну

Фота: Радыё Свабода

Памятную дошку Рыгору Барадуліну ўрачыста адкрылі 24 снежня ў Мінску. Яе ўсталявалі на сцяне дома па вуліцы Мележа, 4. Тут паэт жыў цягам 34 гадоў. Як перадае Радыё Свабода, ініцыятыва ўсталявання барэльефа ішла ад журналіста Глеба Лабадзенкі, які арганізаваў збор сродкаў.

Лабадзенка разам са старшынёй Саюза мастакоў Беларусі Рыгорам Сітніцам узгадніў усе пытаньні з гарадскімі ўладамі. На барэльефе пазначана, што ў гэтым доме цягам 1980-2014 гадоў жыў і ствараў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

Дошка зробленая з бронзы, мае ладныя памеры — 140 на 70 см і важыць больш за 100 кг. Аўтар праекта — скульптар Ігар Засімовіч.