У Мінску абмяркоўвалі адвод на Данбасе узбраення калібрам менш за 100 мм

У аўторак, 16 чэрвеня, у Мінску прайшлі чарговыя перамовы трохбаковай кантактнай групы па мірным урэгуляванні сітуацыі ва Украіне. Хайдзі Тальявіні, спецпрадстаўніца АБСЕ (яе мандат, дарэчы, заканчваецца, а хто будзе наступнікам, пакуль невядома) традыцыйна аптымістычна заявіла, што ўсе рабочыя падгрупы (па палітычных, гуманітарных пытаннях і бяспецы) "працавалі канструктыўна і зрабілі прагрэс". Аднак у прадстаўнікоў самаабвешчаных рэспублік "ДНР" і "ЛНР" такога аптымізму было не шмат.

Як паведамляе БЕЛТА, прадстаўнік так званай "Данецкай народнай рэспублікі" Дзяніс Пушылін сказаў па выніках сустрэчы, што "станоўчыя крокі ёсць, але іх вельмі мала". Ён лічыць, што гэтага відавочна недастаткова, каб урэгуляваць канфлікт і цалкам замацаваць перамір'е. Паводле слоў Пушыліна, украінскі бок блакуе шэраг пытанняў, але не ўдакладніў, што менавіта.

Прадстаўнік самаабвешчанай "Луганскай народнай рэспублікі" Уладзіслаў Дэйнега таксама адзначыў слабую дынаміку перамоваў. Паводле яго слоў, удалося дамовіцца наконт адводу ўзбраення калібрам менш за 100 мм і ўжо ўзгадняюцца тэхнічныя дэталі.

На наступным тыдні ў Мінску пройдзе паседжанне ўсіх чатырох падгруп кантактнай групы.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі