У мінскім метро расказалі, як дэзынфікуюць цягнікі

У мінскім метро расказалі, як дэзынфікуюць цягнікі

Цягнікі і станцыі сталічнага метро рэгулярна і планава апрацоўваюць антыбактэрыйнымі і мыйнымі сродкамі. 

"Увесь рухомы састаў прадпрыемства, а таксама ўсе 29 станцыйных комплексаў штодня праходзяць апрацоўку дэзынфікуючымі і мыйнымі сродкамі. Электрацягнікі апрацоўваюцца ў начную змену ў электрадэпо "Маскоўскае" і "Магілёўскае", а таксама знаходзяцца ў тупіках. Яны праходзяць вонкавую мыйку карпусоў, у іх салонах праводзяцца сухая і вільготная прыборка", — падзяліўся падрабязнасцямі з агенцтвам "Мінск-Навіны" прэс-сакратар сталічнага метрапалітэна Андрэй Дроб

Па яго словах, падлога, усе поручні, сядзенні, уваходныя дзверы, вокны і іншыя месцы, з якімі пасажыры судакранаюцца падчас паездак, праходзяць дэзынфекцыю. На станцыях апрацоўваюцца поручні эскалатараў, дзвярныя ручкі, месцы каля білетных кас ды іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі