Вы тут

У мінскай філармоніі адмянілі канцэрты памяці ахвяр Халакоста

Фрагмент афішы / philharmonic.by

У мінскай філармоніі адмянілі канцэрты памяці ахвяр Халакоста "Жоўтыя зоркі", запланаваныя на 20 і 22 студзеня 2022-га. Прычынай называецца ліст нейкага Івана Нікіфарава ў Міністэрства культуры, паведамляе Радыё Свабода. Падобныя канцэрты ладзіліся з 2018 года: і ў Мінску, і ў рэгіёнах. Сёлета ў беларускую сталіцу запрасілі дырыжора з Аўстрыі (на канцэртах мелася выконвацца 13-я сімфонія Дзмітрыя Шастаковіча "Бабін Яр").

Загаданы Нікіфараў даслаў ліст у Мінкульт па электроннай пошце 30 лістапада. Ён заявіў, што насамрэч сродкі ад згаданых канцэртаў ідуць на... падтрымку апазіцыйных арганізацый. Да таго ж у іх удзельнічаюць артысты, якія ўдзельнічаюць у "незаконных акцыях". Іван Нікіфараў прапанаваў "спыніць гэтую дзейнасць". Мінкульт загадаў гендырэктару Белдзяржфілармоніі "разабрацца". Канцэрты адмянілі.

Арганізатарка канцэртаў Ганна Лянькова — унучка "праведнікаў народаў свету".

Той самы ліст па электроннай пошце / Радыё Свабода
А гэта рэакцыя Мінкульта / Радыё Свабода

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.