У Мінск прылятае сакратар Савета бяспекі Расіі Патрушаў

Мікалай Патрушаў / ria.ru
Мікалай Патрушаў / ria.ru

7 чэрвеня ў Мінск з двухдзённым візітам прыляятае сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў, паведамляе ТАСС.

У сераду ён будзе ўдзельнічаць у беларуска-расійскіх кансультацыях па лініі саветаў бяспекі з удзелам міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін. Акрамя таго ў гэты ж дзень у яго адбудуцца перамовы з дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі Аляксандрам Вальфовічам.

У чацвер у Мінску пройдзе пасяджэнне Камітэта сакратароў саветаў бяспекі краін Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). У ім таксама прыме ўдзел Патрушаў.

На пасяджэнні плануецца разгледзець дакументы, якія тычацца правядзення рэгіянальнай антытэрарыстычнай аперацыі АДКБ "Найміт" і падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ. Таксама ўдзельнікі будуць абмяркоўваць "выклікі і пагрозы бяспецы дзяржаў — чальцоў АДКБ і меры па іх нейтралізацыі".

Апошні раз Патрушаў наведваў Мінск у чэрвені 2021 года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі