У Мінабароны Беларусі вайсковаму аташэ Украіны ўручылі ноту пратэсту

У Мінабароны Беларусі вайсковаму аташэ Украіны ўручылі ноту пратэсту

5 снежня ў Мінабароны Беларусі вайсковаму аташэ Украіны ўручылі ноту пратэсту. Прычынай сталі парушэнні паветранай прасторы ўкраінцамі, якія "пачасціліся". Прэс-служба беларускага ведамства адзначае, што апошнім выпадкам стала парушэнне мяжы украінскім верталётам Мі-8, якое адбылося 4 снежня каля Новай Рудні. Пра яго напярэдадні паведамілі беларускія памежнікі. Украінскі бок парушэнне мяжы адмаўляе.

Украінскаму вайсковаму аташэ ў Мінабароны Беларусі сказалі, што ім "вельмі трывожна", бо "украінскі бок пазбягае дыялогу для вырашэння спрэчных пытанняў, як па лініі міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, так і кантролю над узбраеннямі". Былі згаданыя і вучэнні, якія праводзяцца ва Украіне каля мяжы з нашай краінай.

"Сукупнасць гэтых фактаў можа сведчыць аб магчымасці з'яўлення пагрозы бяспекі Рэспублікі Беларусь на паўднёвым кірунку", — робяць выснову ў Мінабароны Беларусі. Дарэчы, падобную выснову могуць зрабіць і ў Кіеве, улічваючы нядаўнія заявы Аляксандра Лукашэнкі па "украінскім пытанні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі