Вы тут

У метро можна аплаціць праезд з дапамогай сістэмы распазнання твараў

Сістэма распазнання твараў у метро / belarusbank.by​

З 1 сакавіка на трох станцыях Мінскага метрапалітэна можна аплаціць праезд з выкарыстаннем сістэмы распазнання твараў. Паслуга даступная трымальнікам картак Mastercard усіх банкаў Беларусі, расказалі ў Беларусбанку, які запусціў сэрвіс.

Гаворка пра сэрвіс "Глядзі і праходзь". З 1 сакавіка паслуга стане даступная на трох станцыях: "Плошча Леніна", "Няміга" і "Інстытут культуры".

На прэзентацыі ў чэрвені 2020 года спецыялісты банка казалі, што на тое, каб распазнаць пасажыра і правесці аплату за праезд, сэрвісу патрэбныя не больш за дзве секунды, нагадвае БЕЛТА.

Каб скарыстацца сэрвісам, пасажыру трэба загадзя яго актываваць — спампаваць і ўсталяваць праграму "М-банкінг" Беларусбанка, затым выбраць укладку "Глядзі і праходзь" і сфатаграфаваць свой твар перад паездкай.  У вестыбюлі метро дастаткова будзе паглядзець на біяметрычны тэрмінал, аплата аўтаматычна спішацца з банкаўскай карткі.

Прычым гэтай паслугай могуць скарыстацца ўладальнікі Mastercard і іншых банкаў. Для гэтага ім трэба будзе дадаць сваю картку пры дапамозе смс-банкінгу ў праграму М-банкінгу ў любым інфакіёску Беларусбанка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.