У майстра мінскага завода "Атлант" пацвердзілі каранавірус

У майстра мінскага завода "Атлант" пацвердзілі каранавірус

У майстра мінскага завода халадзільнікаў "Атлант" пацвердзілі каранавірус, паведамляе Радыё Свабода. У адміністрацыі кажуць, што ён ужо знаходзіўся ў лякарні, калі 5 красавіка стала вядома пра станоўчы вынік тэсту. Шпіталізаваныя яшчэ два работнікі прадпрыемства, як кантакты першага ўзроўню.

"Пакуль ніякай катастрофы няма, — не губляюць аптымізму на "Атланце". — Працуем у поўным аб’ёме, ніякай панікі, усё нармальна".

На заводзе прымаюцца захады па прафілактыцы. Работнікі, якія кантактуюць з замежнікамі (камплектуючыя паступаюць з замежжа), працуюць у ахоўных масках. Для аховы і для тых, хто афармляе дакументы, для кіроўцаў пагрузчыкаў дзейнічае асаблівы рэжым бяспекі. Некаторым з тых, хто дрэнна чуецца, прапануюць самаізалявацца.

У Беларусі на раніцу 6 красавіка налічвалася 700 выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19, памерлі 13 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі