У маскоўскім раёне Бірулёва зарэзалі ўраджэнца Узбекістана

Іншыя падрабязнасці гэтага здарэння пакуль не паведамляюцца, інфармуе РІА "Новости". Вядома толькі, што цела знайшлі ў Бірулёва Усходнім, а масавыя беспарадкі адбыліся ў нядзелю ў Бірулёва Заходнім. Тады жыхары раёна выйшлі на "народны сход", яны патрабавалі зачыніць мясцовую базу гародніны, дзе працуе шмат мігрантаў, і зрабіць больш жорсткай міграцыйную палітыку. Таксама яны патрабавалі правядзення расследавання забойства мясцовага жыхара Ягора Шчарбакова. Адбыліся сутыкненні, былі затрыманыя амаль 400 чалавек.





Падазронага ў забойстве Шчарбакова затрымалі ўчора ў Каломне. На верталёце яго прывезлі ў Маскву. Сёння Архану Зейналаву могуць выставіць абвінавачанне.

 

Тым часам у Маскве працягваюцца акцыі рускіх нацыяналістаў. Учора былі затрыманыя, па розных звестках, ад некалькі дзясяткаў да некалькіх сотняў чалавек.

Фота — Fotolia