Маскоўская паліцыя забрала машыны ў беларускіх таксістаў

Вядома, што сярод правапарушальнікаў — грамадзяне Беларусі, Украіны і Таджыкістана. Іх прыцягнуць да адказнасці па артыкуле  “Ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці без спецыяльнага дазволу”, паведамляе НТВ.





Адзначым, што пасля падзей у Бірулёва ў Маскве пачалася татальная барацьба з нелегаламі. Кіраўнік МУС Масквы Анатоль Якунін даручыў участковым да канца года праверыць кожную кватэру на падкантрольнай ім тэрыторыі.





Рэйды па адлове нелегалаў паліцэйскія будуць праводзіць кожную пятніцу. У аперацыях прымуць удзел не толькі паліцэйскія, але і адмыслова сфармаваныя народныя дружыны, прыватныя ахоўныя арганізацыі.