Дарэнка пра падзеі ў Бірулёва: Лукашэнка б расстраляў 10 чалавек і ўсё

Ён заявіў, што каўказскія дыяспары павінны несці калектыўную адказнасць за крымінальныя злачынствы асобных асоб.





"Патрэбны зразумелы сярэднявечнай дыяспары адказ. Расстраляць дзесяць ці пяцьдзесят чалавек. Проста, каб дыяспара выдала нам дзесяць ці пяцьдзесят чалавек і каб мы іх расстралялі з педагагічных меркаванняў. Вы разумееце, што Чынгісхан паступіў бы гэтак жа? Ён бы проста пакрышыў сто чалавек, як мінімум. А вы разумееце, што ў 21 стагоддзі так спакойна паступіў бы Лукашэнка? Нічога не абвяшчаючы чырыкнуў бы чалавек дзесяць у пад'ездах, у кватэрах. Яны б хутка адумаліся, яны б хутка перасталі рэзаць”, — заявіў Сяргей Дарэнка.



Адзначым, што раней журналіст ужо заклікаў рускіх бегчы ад азіятаў і каўказцаў у Мінск.





Нагадаем, 13 кастрычніка ў Маскве натоўп, да якога далучыліся нацыяналісты і футбольныя фанаты, граміў спачатку гандлёвы цэнтр "Біруза", а пасля базу гародніны ў раёне Бірулёва. Паліцыя затрымала 400 чалавек, якія ўдзельнічалі ў пагроме. А на наступны дзень правяла рэйд і на харчовай базе затрымала 1200 мігрантаў.





Усё пачалося з таго, што людзі патрабавалі знайсці забойцаў 25-гадовага Ягора Шчарбакова. Уначы на 10 кастрычніка незнаёмец закалоў хлопца нажом на вачах у яго дзяўчыны. Паводле яе слоў (глядзіце відэа), забойца мог быць выхадцам з Каўказа або з Цэнтральнай Азіі.