У маскоўскім гатэлі беларускі бізнесмен памёр ад палёнай гарэлкі

У маскоўскім гатэлі беларускі бізнесмен памёр ад палёнай гарэлкі

У маскоўскім гатэлі Four Seasons побач з Манежнай плошчай верагодна ад атручэння гарэлкай памёр беларускі бізнесмен Ігар Санін. Дакладная прычына смерці пакуль не вядомая. Неякасны алкаголь — адна з версій, адзначае "Московский комсомолец".

Сайт mskagency.ru не называе прозвішча памерлага і не піша, што ён з Беларусі. Адзначаецца, што 39-гадовы мужчына прыехаў у расійскую сталіцу з Кастрамы (па іншай версіі, прыляцеў на некалькі дзён з Мінска). Яго цела знайшлі на падлозе ў нумары, у якім ён жыў, у ноч на 1 снежня. Вядома, што раней прадпрымальнік быў асуджаны за незаконнае захоўванне наркотыкаў. Эсперты вывучаюць невядомы парашок, знойдзены на талерцы ў нумары.

Як інфармуе сайт 360tv.ru, жонка Саніна даведалася пра смерць мужа толькі на трэці дзень. "У гатэлі мне нічога не пацвердзілі, з паліцыі ніхто не патэлефанаваў, — кажа яна. — У консульстве таксама маўчаць. Ён [Ігар Санін] грамадзянін Расіі, мае від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь. Праз дзясятыя рукі я даведалася пра тое, што адбылося...".

Таксама паведамляецца, што, па некаторай інфармацыі,перад смерцю бізнесмена ў пакоі знаходзіліся чацвёра мужчын і адна жанчына. Праводзіцца даследчая праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі