Вы тут

У Магілёве на пікет супраць “закона аб адтэрміноўках” прыйшло двое хлопцаў

TUT.by

У Магілёве сёння прайшоў пікет супраць “закона аб адтэрміноўках”. Як паведамляе TUT.by, акцыя была санкцыянаваная. Яе заяўнікам стаў 19-гадовы Аляксей Маісееў, навучэнец Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Дзеля пікету хлопец заключыў дамовы з усімі патрэбнымі службамі і аплаціў іх палугі.

Акцыя адбывалася на гарадскім стадыёне па вуліцы Чалюскінцаў.

Аляксею праз паўтара года ісці ў войска перад тым як паступаць у ВНУ. Да яго далучыўся сябар, якога таксама клічуць Аляксеем. Ён працуе на адным з прадпрыемстваў і новы закон яго хутчэй за ўсе не закране, але хлопец вырашыў прыняць удзел у пікеце.